3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Аляксандра Сасновіч пазмагаецца за чвэрцьфінал маскоўскага турніру
Аляксандра Сасновіч сёння пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Маскве. Яго прызавы фонд - больш за 600 000 долараў. У саперніцах у беларускі - расіянка Яўгенія Родзіна, 84-ы нумар сусветнага рэйтынгу. Наша Саша - на 42-м радку - яе завуць фаварыткай. Раней Сасновіч і Родзіна сустракаліся двойчы - па адной перамозе на рахунку кожнай. Матч пачнецца прыкладна аб 11 раніцы, прамая трансляцыя на "Беларусь 5".