3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Аляксандра Сасновіч правяла свой лепшы ў кар'еры турнір Вялікага шлема
Выхад у 1/8 фіналу Уімблдона - вынік, якога не чакала сама. Так Аляксандра Сасновіч апісала сваё выступленне на турніры серыі Вялікага шлема пасля вяртання на радзіму. Паводле слоў беларускі, свой фізічны стан да старту яна не ацэньвала як найлепшы. Гэта вялікае дасягненне, што надасць сіл на найбліжэйшы турнір у Маскве на грунце, ён пройдзе з 21 па 29 ліпеня.
Нагадаем, Аляксандра Сасновіч правяла свой лепшы ў кар'еры турнір Вялікага шлема, дзе дабралася да 1/8 фіналу. Аднак саперніца Алена Астапенка з Латвіі была мацнейшай у двух сэтах.