3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Маскве
Навіна апошняй гадзіны. Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Маскве. У другім крузе беларуска зладзілася з расіянкай Яўгеніяй Родзінай. Першы сэт наша тэнісістка саступала 0:3, але атрымала валявую перамогу 7:5. Другую партыю Сасновіч пачала з брэйку. І ў выніку давяла матч да лагічнага завяршэння 6:2. Саперніца беларускі ў чвэрцьфінале вызначыцца ў супрацьстаянні Анастасіі Сяваставай з Латвіі і румынкі Ірыны Барэ.