3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Арына Сабаленка сёння сустрэнецца з Каралін Гарсія
Сёння працягваем сачыць за поспехамі беларусак на кортах Пекіна. Арына Сабаленка сустрэнецца з восьмай ракеткай свету і дзеючым пераможцам турніру Каралінаў Гарсія. Паядынак пачнецца прыкладна ў 15:00 па беларускім часе. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Дарэчы, сёлета тэнісісткі ўжо сустракаліся на турніры ў Цынцынаці, той матч застаўся за беларускай.
Адзначым, Арына Сабаленка намініравана на званне лепшай тэнісісткі свету ў верасні. Такая інфармацыя размешчана на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі. У мінулым месяцы беларуска выйграла турнір катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухані і зараз займае 16-ае месца ў сусветным рэйтынгу.















