3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Арына Сабаленка стартуе з перамогі на турніры WTA
Навіна гэтай гадзіны. Арына Сабаленка стартуе з перамогі на турніры WTA з прызавым фондам амаль 630 тысяч долараў. У кітайскім Цяньцзіне беларуска аказалася мацнейшай за амерыканку Соф'ю Кенін у першым крузе спаборніцтваў - 7:6, 4:6, 6:0. Наступная саперніца нашай 11-ай ракеткі свету - польская тэнісістка Магда Лінет, 84-ы нумар рэйтынгу WTA. Гэта будзе першая вочная сустрэча для дзяўчат на кортах.















