3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале турніру ў Цяньцзіне
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ў гэтыя дні працягвае штурмаваць тэнісны турнір у кітайскім Цяньцзіне з прызавым фондам больш як 600 тысяч долараў. Пасля перамогі над амерыканкай Сафіяй Кенін напярэдадні, сёння Арына ў адной восьмай фіналу не пакінула шанцаў польцы Магдзе Лінет - 6:1, 6:3. У адной чацвёртай саперніцай беларускі стане лепшая ў пары - Місакі Доі (Японія) - Цімея Бачынскі (Швейцарыя). У абноўленым у панядзелак рэйтынгу WTA Арына займае 11-ты радок. Нагадаем, на выніковы турнір года ў Сінгапуры праб'юцца 8 лепшых тэнісістак планеты.















