3.70 BYN
3.01 BYN
3.52 BYN
Арына Сабаленка выходзіць у чвэрцьфінал турніру WTA ў галандскім Хертагенбасе
Пераможны матч, які расцягнуўся на два дні. Арына Сабаленка перамагае аўстралійку Аялу Тамлянавіч і выходзіць у чвэрцьфінал турніру WTA ў галандскім Хертагенбасе. 3-6, 7-6, 6-0. Нагадаем, матч быў перанесены з чацвярга на пятніцу з-за дажджу. Тут жа можа адбыцца беларускае супрацьстаянне ў паўфінале парнага разраду. Лідзія Марозава і галандка Леслі Керкховэ ўжо забяспечылі сабе месца ў матчы за фінал. Сёння Арына Сабаленка, як чакаецца, згуляе адразу другі паядынак за дзень, гэтым разам у парнай сетцы.