Арына Сабаленка стала першай беларускай на вокладцы амерыканскага часопіса Time

Першая ракетка свету Арына Сабаленка з'явілася на вокладцы часопіса Time, піша БЕЛТА.
У інтэрв'ю выданню беларуская спартсменка расказала аб паражэннях, цяжкасцях падчас спаборніцтваў, а таксама ўспомніла дзяцінства ў Мінску.
Time называе дзяўчыну "самай яркай тэнісісткай у свеце", зважаючы на тое, што яна дзёрзкая, жорсткая і прамалінейная. "Я хачу, каб мяне запомнілі байцом на корце, але пры гэтым класнай і вясёлай па-за кортам. Я думаю, вельмі важна, каб дзеці, якія трэніруюцца, разумелі, што трэба захоўваць баланс", - сказала Арына Сабаленка выданню.
У ліпені 2026 года Сабаленка ўзяла ўдзел у адкрыцці новых тэнісных кортаў на тэрыторыі школы № 86 у Мінску, дзе пачынаўся яе шлях у вялікі спорт. Падчас мерапрыемства спартсменка правяла майстар-клас для юных тэнісістаў.
Вяртанне ў родную школу, як прызналася дзяўчына, выклікала ў яе асаблівыя эмоцыі. "Столькі добрых успамінаў, столькі натхняльных эмоцый і радасці. Вельмі рада зноў аказацца дома, паразмаўляць з сябрамі, якіх даўно не бачыла, пабываць у школе, дзе ўсё пачыналася і дзе мне ў свой час вельмі дапамаглі", - сказала Арына Сабаленка.







