3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Батутыст Іван Літвіновіч прынёс Беларусі золата Алімпіяды ў Францыі
2 жніўня беларусы заваявалі адразу два медалі Алімпіяды ў Францыі. Сваё майстэрства пацвердзілі батутысты.
Скарбонку беларускім узнагародам у Парыжы адкрыла 19-гадовая дэбютанка Гульняў Віялета Бардзілоўская. Яна заваявала серабро.
А алімпійскі чэмпіён Токіа Іван Літвінович выйграў свой другі залаты медаль. 23-гадовы батутыст паказаў бліскучы вынік і не пакінуў шанцаў сапернікам. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў двухразовага алімпійскага чэмпіёна ў скачках на батуце, падкрэсліўшы: "Ты - наш гонар!"
Больш падрабязна пра эмоцыі алімпійскага дня расказаў Станіслаў Ліпскі (гл. відэа).