3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Беларусь прымае сусветнае першынство па верталётным спорце
За званне лепшых спаборнічаюць амаль 40 экіпажаў з розных краін. На рахунку беларусаў ужо ёсць залатая ўзнагарода чэмпіянату. Нашы пілоты ўчора былі самымі дакладнымі і хуткімі ў паралельнай развозцы грузаў. У гэтых жа спаборніцтвах у нашага тандэма і бронза. Сёння пілоты пакажуць сваё майстэрства ў практыкаванні "Навігацыя".
Паветраныя баталіі гэтага тыдня працягне авіяфестываль ПРАНЕБА. Ужо ў гэтыя выхадныя адзін з найбуйнейшых летніх опен-эйраў збярэ пад Мінскам тысячы прыхільнікаў авіяспорту.