3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Беларускія атлеты віншуюць з Міжнародным алімпійскім днём і робяць выклік
Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны алімпійскі дзень. Свята, прысвечанае Алімпіядзе, заклікана падкрэсліць важнасць спорту, прыгажосці і здароўя. Нягледзячы на перанос Гульняў у Токіа, беларускія атлеты працягваюць узмоцненую падрыхтоўку да стартаў, пераадольваючы цяжкасці і дэманструючы сілу духу і волю да перамогі.
А сёння нашы знакамітыя атлеты ў відэазвароце звярнуліся да ўсіх аматараў спорту з віншаваннямі, а Нацыянальны алімпійскі камітэт спецыяльна да гэтага дня ў сваім акаўнце ў "Інстаграм" запусціў серыю чэленджаў з мэтай прыцягнуць больш людзей да заняткаў спортам. Лепшыя атрымаюць каштоўныя падарункі. Дар'я Домрачава зрабіла выклік першай.