3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Беларусы актыўна рыхтуюцца да матчу з Расіяй
Міжнародны футбол ужо зусім хутка вернецца ў Беларусь. Усяго тры дні застаецца да таварыскага матчу паміж нашай зборнай з камандай Расіі, сапернікам топ-узроўню. Тым не менш гаспадары збіраюцца знайсці козыры супраць грознага апанента, а галоўнай перавагай можа стаць аншлаг на трыбунах Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Ужо прададзена 16 тыс. білетаў. Сённяшняя трэніроўка "Белых крылаў" была часткова адкрыта для прэсы, гэтым шанцам скарысталася і наша здымачная група. Чаканні ад маючага адбыцца паядынку і атмасфера ў камандзе - у сюжэце Аляксандра Якубоўскага (падрабязнасці ў відэа).