3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Беларусы стартуюць на XXXIII Алімпійскіх гульнях у Парыжы
Беларускія спартсмены ў нейтральным статусе гатовыя стартаваць на Гульнях чатырохгоддзя. І ў барацьбу за медалі ўступяць ужо чацвёра нашых атлетаў. Адкрые спаборніцкую праграму суботы веславанне акадэмічнае, дзе ў папярэдніх заездах удзел возьмуць Яўген Залатой і Таццяна Клімовіч.
Акрамя таго, плывец Ілья Шымановіч выйдзе на старт дыстанцыі 100 метраў брасам, а Ганна Церах паспрачаецца за ўзнагароды ў шашэйнай велагонцы з паасобным стартам. Для нас усе нашы атлеты - ужо героі, і мы абавязкова будзем за іх хварэць.