3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне завершыцца 24 жніўня ў Раўбічах мас-стартамі
Летні чэмпіянат Беларусі па біятлоне завершыцца ў Раўбічах 24 жніўня. Усе лідары як мужчынскай, так і жаночай каманды выйдуць на лыжню ў гонках з масавым стартам.
Нагадаем, 23 жніўня ў спрынце на вышэйшую прыступку паднімаўся Антон Смольскі. У жанчын жа не было роўных Ганне Соле. Сапернікі паспрабуюць узяць рэванш сёння ў кантактных гонках.
У 9:45 запланаваны пачатак мас-старту ў жанчын. А ў 11:15 - гэты ж від праграмы ў мужчын. А ўжо ў канцы наступнага тыдня беларускія страляючыя лыжнікі адправяцца на першы этап Кубка Садружнасці ў Краснаярск.