3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Чэмпіянат Еўропы: зборная Беларусі ўступіла камандзе Чэхіі
Жаночая зборная Беларусі па футболе не парадавала ў першым стыкавым матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. На полі ў Харватыі госці разгромна ўступілі камандзе Чэхіі з лікам 1:8. Адзіны гол за беларусак на 16-й хвіліне аформіла Анастасія Шлапакова.
Другі паядынак дружын пройдзе ўжо 29 кастрычніка. Нагадаем, толькі трыумфатар пары праб'ецца ў другі раўнд плэй-оф, дзе пуцёўку на першынство Старога Свету разгуляе з пераможцам дуэта Партугалія - Азербайджан. Тут першы паядынак застаўся за футбалісткамі Партугаліі - 4:1.
Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў ліпені 2025 года ў Швейцарыі.