Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце стартуе ў Баку
Аўтар:Вікторыя Радзевіч
Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце прымае Баку. 4 лістапада - першы дзень міжнародных спаборніцтваў. Беларусь выступае пад 6-м нумарам.
Першы дзень чэмпіянату - з раніцы спартсмены на стадыёне рэпетуюць забегі перад афіцыйным стартам. Калі гаварыць на мове прафесійнага спорту, гэта называецца апрабаваннем снарадаў. Частку спартыўнага рыштунку каманды прывозяць з сабой, астатняе прадастаўляе краіна-арганізатар. Напрыклад, вучэбная вежа, на якую ўзбіраюцца спартсмены: апрабаванне патрэбна для таго, каб каманды маглі пазнаёміцца з новай для сябе пляцоўкай і адчуць яе перад тым, як яны будуць тут выступаць (гл. відэа).







