3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Чатыры медалі ў выніку выступлення беларусаў на Алімпійскіх гульнях - больш падрабязна ў рубрыцы "Матчбол"
Чатыры медалі ў выніку выступлення беларусаў на Алімпійскіх гульнях. У суботу яшчэ адну ўзнагароду ў скарбонку зборнай краіны прынёс Яўген Ціханцоў. Як вынік - Беларусь ўвайшла у топ-50 лепшых спартыўных краін свету ў Парыжы. Аб тым, што адбылося на ўнутранай арэне, раскажа рубрыка "Матчбол".
Футбол і на гэтым тыдні застаецца ў авангардзе спартыўных падзей: Слуцк сенсацыйна перамагае жодзінскае "Тарпеда", а вось "Нёман" страчвае ачкі ў паядынку супраць "Гомеля".
Аўтазаводцы ў якасці фаварыта і лідара сезона завіталі ў госці да "Слуцка", аднак гэты статус апраўдаць не ўдалося, адзін гол вырашыў лёс сустрэчы, Цапянкоў вызначыўся ў самым пачатку гульні 1:0 - "Слуцк" мацнейшы. Аўатазаводцы застаюцца і сёння на першым месцы дзякуючы "Гомелю".
У горадзе над Сожам мясцовыя футбалісты прымалі "Нёман" і доўгі час лідзіравалі ў сустрэчы, аднак напрыканцы сустрэчы каманда з Гродна заваявала нічыю - Савіцкі прынёс адзін бал "Нёману", які не дазволіў абысці ў турнірнай табліцы "Тарпеда".
У барысаўскага клуба зноў не атрымалася перамагчы, на гэты раз БАТЭ на хатняй арэне ўпусціў вікторыю над "Нафтанам", 1:1 - вынік сустрэчы.
Мінскае "Дынама" ўсяго за адзін крок ад групавой стадыі Еўракубкаў. Гаворка ідзе мінімум аб Лізе канферэнцый. Пасля перамогі 2:0 у першым паядынку трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы над "Лінкальнам" з Гібралтара шанцы прабіцца ў еўракубкавую восень вельмі высокія. Гандыкап перад сустрэчай у адказ нядрэнны, у чацвер трэба праявіць свае лепшыя якасці футбалістам «бела-сініх», чаго ім і пажадаем.
На гэтым тыдні сочым за мінскім "Дынама" ў Лізе Еўропы, паралельна вас чакае шмат матчаў групавога раўнда Кубка Руслана Салея. А ў суботу і нядзелю валейбольная зборная Беларусі згуляе супраць Расіі. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся!