3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
"Дынама-Мінск" згуляе з "Зенітам"
"Дынама-Мінск" - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург) - адно з самых цікавых супрацьстаянняў савецкага футбола праз шмат гадоў пераносіцца на еўрапейскую арэну. Жэрабя звяло гэтыя клубы ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы. Ужо дакладна вядома, што на матчы будзе аншлаг - білеты змяталі з хуткасцю 15 квіткоў за хвіліну.
У якім настроі футбалісты "Дынама" падыходзяць да статуснага паядынку - спытаем у нашага спартыўнага аглядальніка Андрэя Казлова.
Вітаю са стадыёна "Дынама". Адлік да матча Лігі Еўропы ўжо пайшоў на хвіліны. Стадыя - 3 раўнд кваліфікацыі. Але характэрная яна тым, што ў госці да беларускага клуба едзе прыкметны еўрапейскі клуб. Адзін з самых тытулаваных у Расіі, уладальнік Кубка і Суперкубка УЕФА - "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга. Але наша ўвага звернута, вядома, да мінскага "Дынама".
Напярэдадні здымачная група Агенцтва тэленавін пабывала на трэніроўцы "Дынама" ў Стайках - зарад футбалістаў адчуваўся пазітыўны. Кожны гулец "бела-блакітных" павітаўся з журналістамі і прыняўся за справу. Адкрытую частку занятку (яна доўжылася 15 хвілін) галоўны трэнер Сяргей Гурэнка правёў убаку ад каманды, а перад гэтым даў эксклюзіўнае інтэрв'ю майму калегу Станіславу Ліпскаму.
Летам з "Дынама" пайшлі лідары Наёк, Быкаў і Сарока. Але аптымізму, як вы толькі што чулі, Гурэнку не займаць. А разам з "Зенітам" не прыехаў самы папулярны на сёння гулец каманды Арцём Дзюба, ён яшчэ не да канца аднавіўся пасля чэмпіянату свету. Расійская каманда ж напярэдадні выпрабавала дынамаўскі газон.
Зараз побач са мной Крысціна - дачка легенды беларускага спорту Юрыя Курненіна, які на гэтым стадыёне "Дынама" сваёй гульнёй у 80-ыя вырабляў фурор.
"Зеніт" гуляў тут на стадыёне "Дынама" увосень 2008 года. Гэта быў першы лігачэмпіёнскі досвед барысаўскага БАТЭ. Наш клуб тады саступіў дзеючаму ўладальніку Суперкубка Еўропы 0:2.
Абавязкова звяртаю вашу ўвагу, што сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5" у 19:50. Будзе вельмі цікава. Мы з вамі ўбачымся ў выпуску "Панарамы", там усе падрабязнасці матча і антураж.















