3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"Дынама-Шыннік" супраць "Акадэміі Міхайлава": ці змогуць бабруйчане здабыць 10-ю перамогу ў сезоне
Хакеісты "Дынама-Шынніка" працягваюць лідзіраваць у "Сярэбраным" дывізіёне МХЛ. Але адрыў ад найбліжэйшага праследавальніка - каманды "Чырвонай Арміі" - усяго 1 бал: у стартавым матчы чарговай хатняй серыі "бабруйчан" чакала няўдача: гаспадары ў авертайме саступілі "Атланту" - 3:4.
Сёння ж "шыннікі" пастараюцца парадаваць балельшчыкаў і здабыць 10-ю вікторыю ў сезоне, справіўшыся з хакеістамі "Акадэміі Міхайлава".
Адзначым, гэта дружына ідзе на шостым радку ў "Золатам" дывізіёне.
Ці змогуць хлопцы Андрэя Міхалёва адысці ад паражэння? Даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". Стартавае ўкіданне ў 17:00.