3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Эльвіра Герман сёння выступіць на турніры ў Заграбе
Наваспечаная чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі Эльвіра Герман сёння выступіць на турніры сусветнай серыі ў Заграбе. Трансляцыя спаборніцтваў пачнецца ў 19:30 на тэлеканале "Беларусь 5". Нагадаем, у найбліжэйшыя выхадныя наша бар’ерыстка разам са скакуном у вышыню Максімам Недасекавым выступяць у складзе зборнай Еўропы на Кантынентальным кубку ў Остраве.















