3.71 BYN
3.00 BYN
3.41 BYN
Яўген Ціханцоў з бронзай Алімпійскіх гульняў вярнуўся ў Беларусь
Усе беларускія спартсмены вярнуліся з Алімпіяды ў Парыжы. Апошняя дэлегацыя прызямлілася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 13 жніўня. Позна ўначы на радзіме сустракалі ўладальніка бронзы Гульняў цяжкаатлета Яўгена Ціханцова. Да віншаванняў алімпійскага прызёра далучылася і здымачная група АТН. Падрабязнасці ў сюжэце Аляксандра Якубоўскага.
Нягледзячы на позняе прыбыццё рэйса Стамбул - Мінск - пасля трох гадзін ночы, вельмі атмасферна сустракалі бронзавага прызёра Алімпіяды ў Парыжы Яўгена Ціханцова.
"Усім дзякуй за падтрымку", - такімі былі першыя словы бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў - 2024 па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова на роднай зямлі.
Урачыста гомельскага волата сустракалі партнёры па камандзе і практычна ўсе людзі, датычныя да гэтага поспеху, у тым ліку і першы трэнер Юрый Вярбіцкі, які прыехаў спецыяльна з Гомеля.
Падтрымку настаўніка, сям'і і ўсіх беларускіх балельшчыкаў Ціханцоў адчуваў на памосце ў Парыжы. Для нашага героя 2024 год асаблівы не толькі ў спорце. 7 месяцаў таму ён стаў бацькам. Сыну Цімафею і прысвяціў свой першы алімпійскі медаль у кар'еры.
А пакуль Яўген Ціханцоў сыходзіць на заслужаны водпуск, каб вярнуцца яшчэ мацнейшым. Бо разам з трэнерам атлет яшчэ ў Парыжы даў зразумець, што праз чатыры гады ў Лос-Анджэлесе зробіць усё для таго, каб быць вышэй.
Такім чынам, Алімпіяда ў Парыжы - гэта ўжо гісторыя. Чатыры медалі ў скарбонцы беларускай зборнай - золата, два серабра і бронза. Нашы атлеты чарговы раз прадэманстравалі свой высокі клас, нягледзячы на ўсе палкі, якія ўстаўляюць у колы міжнародныя арганізацыі. Беларусы ганарацца сваімі атлетамі.