Футбалісткі "Мінска" ўпершыню за 7 гадоў узялі Кубак Беларусі
Аўтар:Алеся Чачура
Упершыню за 7 гадоў у жаночага Кубка Беларусі па футболе з'явіўся новы трыумфатар. Пасля чаргі сярэбраных узнагарод залатыя медалі прымярылі футбалісткі "Мінска", якія перамаглі магілёўскі "Днепр". Для клуба гэта 9-ы трафей у гісторыі, і па гэтым паказчыку калектыў апярэджвае ўсе астатнія беларускія жаночыя дружыны.
Гісторыя беларускага жаночага футбола ўжо перапісваецца. Магілёўскі "Днепр" упершыню выйшаў у фінал Кубка Беларусі.
Яшчэ да вырашальнага матча ў кубкавым турніры калектывы перасекліся ў рамках чэмпіянату краіны. Своеасаблівая рэпетыцыя фіналу атрымалася глейкай на гульню і скончылася міравой. Каманды разышліся з лікам 1:1 (больш падрабязна - глядзіце відэа).







