3.78 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Футбольнае першынство Беларусі завершана. Вынікі - у рубрыцы "Матчбол"
Сталічнае хакейнае "Дынама", на жаль, церпіць чацвёртае паражэнне запар у Кантынентальнай хакейнай лізе, магчымасць выправіць становішча будзе ўжо заўтра. Тым часам футбольнае першынство краіны афіцыйна завершана - вынікі сезона ў рубрыцы "Матчбол".
Футбол працягвае заставацца галоўнай тэмай на мінулым тыдні: зборная Беларусі правяла два таварыскія паядынкі, а дзяржынскі "Арсенал" развітаўся з Вышэйшай лігай!
Футбольны год: галоўная каманда краіны завяршала зборам у ААЭ. Дзве гульні чакалі дружыну Георгія Кандрацьева - матч з Сірыяй і Аманам. У першым мы перамаглі - 1:0, а вось у другім саступілі - 0:2. Наперадзе, ужо ў сакавіку, беларусаў чакае старт у адборачным этапе да чэмпіянату Еўропы.
Дзяржынскі "Арсенал" усё ж пакідае элітны дывізіён чэмпіянату краіны па футболе, і па заяве дырэктара клуба ўвогуле можа спыніць сваё існаванне. Напярэдадні "Арсенал" у пераходным паядынку саступіў "Макслайну" - 1:3, і менавіта "Рагачоў" у наступным годзе будзе выступаць у Вышэйшай лізе. Нагадаем, галоўным трэнерам гэтай каманды з’яўляецца легендарны трэнер Беларусі Юрый Пунтус. На гэтым футбольны сезон у Беларусі амаль завершаны, засталіся толькі матчы Кубка краіны.
Таму звяртаем больш увагі на хакей: на жаль, сталічнае "Дынама" ў КХЛ саступае ў суботу "Адміралу".
Паядынак супраць дружыны з Уладзівастока, а гэта трэцяя каманда Усходняй канферэнцыі, атрымаўся на сустрэчных курсах амаль пры аншлагу: юны дынамавец Вадзім Мароз адкрыў лік, але затым ударны адрэзак правялі госці, закінуўшы тройчы, пры гэтым шайба на рахунку і беларуса Яўгена Лісаўца. "Зубры" паказалі характар, перавёўшы гульню ў серыю булітаў. Дзе пераможны кідок для "Адмірала" нанёс Аляксандр Гаршкоў - 4:3. Настаўнік гасцей, чакана, застаўся задаволены вынікам паядынку.
Наступны матч для "Дынама" таксама пройдзе на хатняй арэне - "зубры" заўтра згуляюць супраць "Віцязя". У чацвер адбудзецца сустрэча на "Мінск-Арэне" з маскоўскім "Дынама". У табліцы Заходняй канферэнцыі мінчане пакуль восьмыя.
На гэтым тыдні шмат хакея. Вашай увазе матчы Экстралігі, МХЛ і КХЛ. Сачыце за тэлепраграмай. У чацвер - біятлон: першы этап Кубка Расіі, у суботу і нядзелю сочым за гульнямі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Усё гэта вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі ў прамым эфіры. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.