3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Гомельская вобласць стала найлепшай у Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў гэтага года
Зборная паўднёвага рэгіёна абышла астатнія, набраўшы 965 ачкоў. Юныя спартсмены апынуліся непераможнымі і ў летніх, і ў зімовых відах спорту. Вынік - 4 умоўныя залатыя, 7 сярэбраных месцаў і 11 бронзавых. З гэтай нагоды ў Гомелі адбылося ўшаноўванне трэнераў, якія падрыхтавалі прызёраў спартакіяды. 46 чалавек атрымалі спецыяльныя статуэткі, памятныя падарункі і падзякі.
Сёлета Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў прайшла па 24 відах спорту 13-ы раз. Другое месца ў ёй заняла Гродзенская вобласць, трэцяе - Магілёўская.















