3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Іван Брынза ўзяў серабро на летних Юнацкіх алімпійскіх гульнях. Віншуем!
Беларускія спартсмены выйграюць другі медаль юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе. Услед за золатам дзюдаіста Арцёма Коласава сярэбраную ўзнагароду прыносіць капітан нашай каманды Іван Брынза. Беларус паказаў другі вынік у акадэмічным веславанні ў заездзе адзіночак.
У паўфінале, які адбыўся за паўгадзіны да вырашальнага заезду, Брынза паказаў таксама другі вынік. Нагадаем, у юнацкіх Алімпійскіх гульнях прымаюць удзел спартсмены ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў.















