Кубак Перамогі па пляжным валейболе пройдзе 9 па 12 верасня ў Мінску
Аўтар:Рэдакцыя news.by
З 9 верасня кожны можа бліжэй азнаёміцца з пляжным валейболам, бо ў цэнтры Мінска адчыняе для ўсіх свае дзверы арэна для гэтага віду спорту, якая зноў створана літаральна за некалькі дзён.
Кубак Перамогі адбудзецца з 9 па 12 верасня. На пясчаныя корты выйдуць 12 мужчынскіх і 12 жаночых каманд. Спачатку пары згуляюць групавы этап, а затым наймацнейшыя прадоўжаць барацьбу ў плэй-оф. 13 верасня праграму прадоўжыць Кубак Выкліку. На пяску сустрэнуцца прадстаўнікі пляжнага і класічнага валейбола Беларусі і Расіі.
Для стварэння пясчанага корта на Нямігу прывезлі 450 тон пяску. Білеты ўжо паступілі ў продаж.
Матчы Кубка Перамогі глядзіце ў эфірах на тэлеканале "Беларусь 5".







