3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Кубак Садружнасці - ёсць медаль! Серабро ў скарбонцы Антона Смольскага
У Сочы сёння, 28 жніўня, вялікімі мас-стартамі завяршаецца першы этап Кубка Садружнасці па біятлоне. Першымі на дыстанцыю выйшлі мужчыны. Лідар беларускай зборнай Антон Смольскі здолеў парадаваць балельшчыкаў і заваяваў свой першы медаль на спаборніцтвах. Пасля двух агнявых рубяжоў сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне размяшчаўся за межамі першай дзясяткі, аднак быў чысты падчас трэцяй стральбы, што дазволіла падабрацца да лідараў. І нават промах на апошняй стойцы не перашкодзіў Антону стаць другім! Серабро ў скарбонцы Смольскага. На сёмым радку Максім Варабей, восьмы Сцяпан Данілаў. Дзмітрый Лазоўскі фінішаваў трынаццатым. А зусім хутка пачнецца заключны старт у Сочы - у аналагічнай дысцыпліне будуць супернічаць жанчыны. Аднак Дзінара Алімбекава, якая ўзяла тут дзве залатыя ўзнагароды, знялася з мас-старту. Перажываем за Аліну Пільчук, Дар'ю Кудаеву і Адэліну Сабітаву. У 12:55 прамая трансляцыя гонкі на "Беларусь 2".