3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Лапко выбыла, Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал
На тэнісным турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ беларускі правялі матчы 1/8. Учора позна ўвечар Вера Лапко не зладзілася з адной з гаспадынь кортаў Даніэль Роўз Колінз 1:6, 6:3, 1:6.
А вось Вікторыя Азаранка не заўважыла супраціўлення 19-гадовай расіянкі Ганны Блінковай, якая ў рэйтынгу была на 7 радкоў вышэйшая за беларуску. Матч працягваўся менш за гадзіну і скончыўся пераканаўчай перамогай Вікторыі 6:1, 6:0. У матчы за выхад у паўфінал Азаранка сустрэнецца з крыўдзіцелькай Веры Лапко - амерыканкай Колінз.