3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Максім Недасекаў - бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў
Ёсць яшчэ адзін медаль. Максім Недасекаў заваяваў бронзу ў скачках у вышыню. Нашаму маладому атлету пакарылася планка 2 метры 37 сантыметраў.
Гэта яго нацыянальны рэкорд. Такі ж вынік паказалі італьянец Джанмарка Тамберы і катарскі спартсмен Мутаз Баршым, але з першай спробы. У выніку ім прысудзілі па залатым алімпійскім медалі. Серабро не дасталася нікому. Максім Недасекаў, нягледзячы на сваю маладосць, ужо некалькі сезонаў уваходзіць у топ атлетаў сусветнай лёгкай атлетыкі ў скачках у вышыню. У Токіа для Максіма здарыўся пакуль яго самы галоўны скачок у кар'еры і самая каштоўная ўзнагарода.