3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Міжнародная федэрацыя хакея выступіла з заявай - у Рызе здымаюць флагі IIHF
Заява з рэакцыяй Міжнароднай федэрацыі хакея не прымусіла сябе чакаць. Арганізацыя імгненна выказала нязгоду з дзеяннямі мэра Рыгі і міністра замежных спраў Латвіі ў дачыненні флага Беларусі на чэмпіянаце свету, адзначыўшы, што бачыць у гэтым жэсце палітычны характар. У федэрацыі нагадалі, што хакеістаў віталі ў Латвіі ў якасці гасцей, і нельга дапускаць, каб ім прыходзілася бачыць, як іх флаг без іх згоды выключаецца з ліку флагаў краін-удзельніц. Гэта прама супярэчыць лозунгу прымаючай краіны, гаворыцца ў заяве. Міжнародная федэрацыя хакея звярнулася да мэра Рыгі з тым, каб флаг арганізацыі, а таксама флаг чэмпіянату свету былі неадкладна зняты з той плошчы.
IIHF захавае флаг Беларусі на ўсіх аб'ектах чэмпіянату свету падчас правядзення турніру і спадзяецца, што мэрыя Рыгі перагледзіць сваё рашэнне, каб зняць флаг Беларусі з ліку флагаў краін-удзельніц, выстаўленых у Рызе
У Рызе здымаюць флагі Міжнароднай федэрацыі хакея
На гэтую хвіліну пачаўся ўжо дэмантаж усіх флагаў Міжнароднай федэрацыі хакея са скандальна вядомай плошчы. Такім чынам мэрыя Рыгі адрэагавала на патрабаванне Міжнароднай федэрацыі хакея.