3.71 BYN
3.00 BYN
3.41 BYN
Міжнародны турнір па плаванні памяці Лізы Чайкінай праходзіць у мінскім басейне "Янтар"
Барацьба за медалі ў мінскім басейне "Янтар". Міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Лізы Чайкінай праходзіць у беларускай сталіцы. На дарожках акрамя беларусаў дзеці з Ніжняга Ноўгарада, Пяцігорска, а таксама Смаленскай вобласці - усяго больш за чатыры сотні юных спартсменаў да 14 гадоў. Для некаторых гэта першыя спаборніцтвы такога маштабу.
Плыўцы спаборнічаюць на дыстанцыях 50 і 100 метраў брасам, на спіне, вольным стылем і батэрфляем. Праходзіць турнір пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.