3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Мінск прыме 45-ю Сусветную шахматную алімпіяду
Мінск прыме 45-ю Сусветную шахматную алімпіяду 2022 года. Гэтая гарачая навіна толькі што прыйшла з Грузіі, дзе праходзіць Генеральная асамблея Міжнароднай федэрацыі шахмат. Акрамя Беларусі на арганізацыю турніру прэтэндавалі Карэя і Туніс. Наша краіна падала заяўку на правядзенне самага буйнога міжнароднага шахматнага турніру ў красавіку. І сёння ў Батуми старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна абраная віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі шахмат.















