Мінскае "Дынама" абгуляла азербайджанскі "Нефтчы"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мінскае "Дынама" абгуляла "Нефтчы" з лікам 4:2 у першым матчы другога раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
Беларускі клуб выдаў узрушаючы паядынак. Саступаючы да 6-й хвіліны 0:2, каманда Шагойкі здолела пераламаць ход сустрэчы і адгрузіць саперніку 4 галы. Забівалі Малашэвіч, Алыкулаў, а дубль аформіў Варданян.
Гульня ў адказ адбудзецца 30 ліпеня ў Балгарыі.







