Мінскі паўмарафон: да галоўнай бегавой падзеі засталося 10 дзён
Больш за тыдзень засталося да галоўнай бегавой падзеі восені. 11-ы Мінскі паўмарафон на сталічных вуліцах збярэ звыш 30 тыс. удзельнікаў з 39 краін. Аднак арганізатары ўпэўненыя, што геаграфія спартыўнага свята яшчэ пашырэе.
На дадзены момант ужо закрыта рэгістрацыя на дыстанцыю 3 км. Але яшчэ засталіся слоты для тых, хто ўсё ж вырашыць праверыць сябе на поўным маршруце - 21 км 97 м, а таксама на дыстанцыях 10 і 5 км.
"Нашы ўдзельнікі разумеюць, што трэба займацца сабой, трэніраваць сябе, клапаціцца пра сваё здароўе перш за ўсё самым даступным відам спорту - бегам. Таму, як толькі становіцца цёпла, мы бачым у парках людзей, якія проста займаюцца бегам. Першыя выйдуць на старт у 09:00 на дыстанцыю 10 км, потым стартуе самая доўгая дыстанцыя - 21 км", - адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан.
Мінскі паўмарафон пройдзе 6 верасня. А 29 жніўня ў ядры алімпійскага стадыёна "Дынама" адбудзецца заключная "Вау-трэніроўка". Каб далучыцца, трэба папярэдне прайсці рэгістрацыю на сайце runin.by. Колькасць месцаў абмежавана.







