3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Мінскі паўмарафон пройдзе 9 верасня
Арганізатары Мінскага паўмарафону замахнуліся на 35 000 удзельнікаў. Не выпадкова такі нумар і атрымаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Рыхтавацца да забегу пачала і зорная каманда "Дрым Цім", куды ўваходзяць не толькі вядомыя беларускія спартсмены, але і бізнесмены, чыноўнікі і зоркі шоу-бізнесу.
Мінскі паўмарафон пройдзе 9 верасня. Кожны ўдзельнік зможа выбраць прыдатную дыстанцыю - пяць з паловай, 10 кіламетраў - або ўласна выйсці на старт паўмарафону. Дарэчы, на гэты момант на 21 кіламетр зарэгістравалася ўдзельнікаў ужо ўдвая больш, чым летась.