3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
На падмаскоўным палігоне Алабіна прайшла жараб'ёўка "Танкавага біятлона"
Беларусь будзе выступаць пад зялёным колерам і лічбай нумар "чатыры". Першы заезд для нашага экіпажа адбудзецца ў нядзелю. Таксама на старт выйдуць прадстаўнікі Сірыі і Таджыкістана. Чацвёртая краіна стане вядомая пазней. Афіцыйнае адкрыццё Армейскіх міжнародных гульняў пройдзе ў суботу, 28 ліпеня.
Беларусь сёлета прымае адзін з этапаў Армейскіх гульняў. У нашу краіну ўжо пачалі прыязджаць удзельнікі конкурсу "Снайперскі рубеж". Ён пройдзе на палігоне пад Брэстам.