3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Наш фінал: В.Азаранка і А.Сабаленка пазмагаюцца ў Чэхіі
Інтрыга на тэнісным корце! Сёння ў фінале турніру ў Астраве сыдуцца дзве беларускі - Азаранка і Сабаленка. Напярэдадні Вікторыя выбіла Марыю Сакары з Грэцыі - 6:1, 6:3, а Арына абгуляла амерыканку Джэніфер Брэдзі - 6:4, 6:4. Наш фінал у Чэхіі пачнецца ў 16:30. Прамая трансляцыя з Астравы на "Беларусь 2".















