3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Агляд галоўных спартыўных падзей - у рубрыцы "Матчбол" | 20.05.2024
Другое паражэнне запар! У Рыме Арына Сабаленка зноў прайграла прадстаўніцы Польшчы - Ізе Свёнтэк у фінале прэстыжнага тэніснага турніру. За паўтары гадзіны гульні два сэты не на карысць нашай спартсменкі.
Але нават нягледзячы на гэта, Сабаленка па-ранейшаму захоўвае другую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Больш спартыўных падзей - у рубрыцы "Матчбол".
Валейбол на гэтым тыдні ў авангардзе спартыўных падзей: "Шахцёр" і "Мінчанка" перамагаюць у мужчынскім і жаночым чэмпіянатах краіны адпаведна.
Каманда Віктара Бекшы пасля выдатнага выступлення ў расійскай Суперлізе заваёўвае залатыя медалі першынства Беларусі: у тытульнай серыі "гарнякі" сустракаліся з гомельскай "Энергіяй", пасля гасцявой вікторыі, нечакана "Шахцёр" саступіў дома, аднак у дзвюх наступных гульнях упэўнена перамог - зрабіў лік 3:1 у серыі і заваяваў свой восьмы тытул лепшай каманды Беларусі
Іншая каманда з Салігорска - "Шахтаспецбуд" таксама змагалася за медалі першынства краіны: не атрымалася - у серыі за бронзу "гарнякі" суступілі сталічнаму "Будаўніку" - 2-3.
У жаночым турніры ў фінале сустракаліся "Мінчанка" і "Камунальнік" з Гродна. У гэтай пары барацьбы не атрымалася - больш вопытная каманда са сталіцы не пакінула шанцаў саперніцам. 3:0, у серыі мацнейшая "Мінчанка".
Нагадаем, няглездзячы на не самае выдатнае выступленне "Мінчанкі", у наступным сезоне каманда зноў згуляе ў расійскай Суперлізе!
Баскетбалісткі "Мінска" тым часам таксама сталі чэмпіёнкамі Беларусі. І ў трэцяй гульні фінальнай серыі супраць "Гарызонта" ў чацвер дружына Андрэя Ваўлева перамагла - 72:66 і, такім чынам, зрабіла лік 3:0 у серыі на сваю карысць! Перапыніўшы гегемогію ў першынстве краіны дружыны Наталлі Трафімавай.
Паралельна праходзіць фінал і сярод мужчынскіх каманд: тут "Мінск" вядзе ў серыі супраць "Гродна-93" - 2:0.
На гэтым тыдні сочым за паўфіналамі мужчынскага чэмпіянату краіны па міні-футболе, а таксама гульнямі дзясятага тура футбольнага першынства Беларусі: таксама Вашай увазе фінал Кубка краіны па гандболе, які ў сераду і чацвер пройдзе ў сталічным палацы спорту "Уручча". Усё гэта, зразумела, Вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся.