3.71 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Першы медаль Усерасійскай спартакіяды ў скарбонку Беларусі паклаў Антон Смольскі
У Златавусце працягваюцца спаборніцтвы па біятлоне ў рамках II Усерасійскай спартакіяды наймацнейшых спартсменаў па зімовых віядах спорту 2024 года,пішаБЕЛТА.
Спаборніцкую праграму аўторка адкрыла мужчынская індывідуальная гонка, удзел у якой прынялі 79 спартсменаў, сярод іх пяцёра беларусаў. Прайсці ўсе чатыры агнявыя рубяжы без промахаў змаглі толькі два біятланісты, у тым ліку сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у гэтым відзе праграмы Антон Смольскі.
Трасу працягласцю 20 км лідар нашай каманды пераадолеў за 54:37,7 сек., саступіўшы паўхвіліны такому ж ідэальнаму стралку Ягору Сідараву з Краснаярскага края. У выніку - серабро. Тройку лепшых замкнуў Васіль Томшын з Санкт-Пецярбурга.