3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
Рубрыка “Матчбол”
З надыходам лета беларусы яшчэ больш пачынаюць займацца спортам і прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця. Тым больш у нашай краіне для гэтага створаны ўсе ўмовы. У рубрыцы “Матчбол” не забываем і пра прафесійны спорт. Зараз больш падрабязна пра футбольны чэмпіянат і збор нацыянальнай каманды па хакеі.
Расказвае Андрэй Казлоў.
Лета - гэта тая пара года, калі кожны можа стаць бліжэй да спорту. У Беларусі на працягу найбліжэйшых месяцаў адбудзецца шмат падзей для аматараў здаровага ладу жыцця: Мінскі паўмарафон, вельмі няпросты для ўдзельнікаў трыятлон і іншыя спаборніцтвы. Што не прапусціць - глядзіце далей.
1 300 заявак ужо прынятыя для рэгістрацыі ў Мінскім трыятлоне - 2020, які адбудзецца 16 жніўня. І гэта стане рэкордам у непрацяглай гісторыі спаборніцтваў. Масавы забег па традыцыі пройдзе і па цэнтры Мінска. Спачатку ўдзельнікі будуць спаборнічаць у плаванні на Мінскім моры, затым сядуць на веласіпед і нарэшце прабягуць невялікі крос. Пакуль жа час трэніровак, на якіх пабывала і наша здымачная група. Нягледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку арганізатары спаборніцтваў запэўніваюць, што Minsk Triathlon 2020 пройдзе ў тэрмін.
Тэст Купера, чаўночны бег, прэс і прысяданні - зборная Беларусі па хакеі праходзіць комплексную праверку. На працягу гэтага тыдня нацкаманда дыягнастуе не толькі фізічную падрыхтоўку. У РНПЦ спорту хакеісты ўжо здалі медыка-біялагічныя, біямеханічныя і псіхалагічныя тэсты. А ў завяршэнне гэтага марафону гульцы адправяцца на 40-кіламетровы велапрабег. Дарэчы, галоўнакамандуючы беларусаў Міхаіл Захараў асабістым прыкладам матывуе сваіх падапечных. Трэнерскі штаб нацыяналкі вызначыў 34 гульцы, чыю фізічную падрыхтоўку неабходна праверыць на дадзеным этапе. Адзначым прысутнасць варатара Канстанціна Шостака, абаронцаў Андрэя Антонава і Алега Евянко, а таксама нападаючых Міхаіла Стэфановіча, Аляксандра Кітарава і Яўгена Кавыршына.
Па плане зараз зборная Беларусі павінна была б рыхтавацца да алімпійскай кваліфікацыі ў Славакіі. Аднак з-за пандэміі каранавіруса адбор на Гульні ў Пекіне - 2022 быў перанесены на цэлы год. Адпаведна наступны раз нацкаманда збярэцца толькі падчас першай міжнароднай паўзы восенню. Нагадаем, у рэйтынгу ІІХФ беларусы размешчаны на 13-м месцы.
Барысаўскі БАТЭ на класе перамагае бабруйскую “Белшыну” - 2:0 і застаецца на першым месцы ў турнірнай табліцы. Вызначыў гол капітана жоўта-блакітных Ігара Стасевіча, які адкрыў лік у першым тайме. Пакуль БАТЭ набірае вельмі моцны ход.















