3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
Рубрыка "Матчбол" пра галоўныя спартыўныя падзеі тыдня
Валейбольны "Шахцёр" працягвае перамагаць у расійскай Суперлізе. Напярэдадні каманда з Салігорска была мацнейшай за "Югру" - 3:0. Дзякуючы, гэтай вікторыі беларусы датэрмінова выйшлі ў плэй-оф.
Традыцыйна па панядзелках спартыўную тэму працягне рубрыка "Матчбол"!
Футбол на гэтым тыдні ў авангардзе спартыўных падзей: жодзінскае "Тарпеда" - уладальнік Суперкубка Беларусі - у вырашальным паядынку футбалісты з Жодзіна перамаглі мінскае "Дынама".
0:0 - вынік сустрэчы ў асноўны час, серыя пенальці вырашала лёс ганаровага трафея. Дзеючыя чэмпіёны краіны павялі, аднак бліскучая гульня Цімафея Юрасава, які двойчы выратаваў сваю каманду, дазволіла аўтазаводцам перамагчы і ўпершыню ў гісторыі заваяваць Суперкубак Беларусі.
Адзначым, галоўны трэнер "Тарпеда" Дзмітрый Молаш напрыканцы сустрэчы выпусціў на футбольное поле Юрасава, выдатнае рашэнне спецыяліста.
Паядынак праходзіў у Салігорску на штучным газоне спарткомплексу "Шахцёр". Такім чынам футбольны сезон афіцыйна адкрыты.
Сталічнае хакейнае "Дынама" з паражэння пачало выступленне ў плэй-оф КХЛ. У першай гульні1/8 фіналу Кубка Гагарына Беларусі ў Маскве саступілі мясцоваму "Дынама" - 1:4. Сёння пройдзе другая гульня - серыя да чатырох перамог. Пачатак у 19:30, у сераду на "Мінск-Арэне" пройдзе трэцяя гульня супрацьстаяння.
Беларускі прадстаўнік у валейбольнай суперлізе Расіі спыніў трохматчавую бязвыйгрышную серыю. Пад націскам салігорскага "Шахцёра" не выстаяла "Югра-Саматлор". 3:0 па партыях - упэўненая перамога нашых землякоў. Вікторыя гарантавала "гарнякам" месца ў топ-12 "рэгуляркі", якое дае права ўдзельнічаць у кваліфікацыі раўнда плэй-оф. Наступным сапернікам нашай каманды стане "Факел". Паядынак пройдзе 6 сакавіка.
На гэтым тыдні вашай увазе шмат хакея: гульні плей-оф Экстралігі і матчы мінскага "Дынама" супраць маскоўскага ў Кубку Гагарына. Паралельна падтрымліваем сталічны СКА ў чвэрцьфінале SEHA-лігі. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.