3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Зборная Беларусі па гандболе прабілася на чэмпіянат Еўропы - 2022
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прабілася на 5-ы чэмпіянат Еўропы запар і 7-ы ў сваёй гісторыі. У 5-м туры кваліфікацыі на кантынентальны форум 2022 года беларусы на выездзе ў напружаным паядынку адолелі італьянцаў -- 32:31 і датэрмінова гарантавалі сабе як мінімум другое месца ў 6-й адборачнай групе. Таксама пуцёўку ў фінальную стадыю заваявала каманда Нарвегіі. Менавіта са скандынавамі завочна беларусы будуць спаборнічаць за першае месца ў квартэце.
У найбліжэйшую нядзелю хатнім матчам супраць Латвіі на "Чыжоўка-Арэне" беларусы завершаць адбор. Фінальную частку чэмпіянату Еўропы ў пачатку наступнага года прымуць Венгрыя і Славакія.