3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сёння нашы весляры вярнуліся са сталіцы Сербіі
9 медалёў, 16 ліцэнзій на Еўрапейскія гульні. Зборная Беларусі паспяхова выступіла на чэмпіянаце Старога Свету ў Бялградзе
Сёння нашы весляры вярнуліся са сталіцы Сербіі. Каманда спецыяльна прапускала этапы Кубка свету, каб у лепшай форме падысці да кантынентальнага форуму. У Бялградзе разыграныя 3 з паловай сотні ліцэнзій на Еўрапейскія гульні ў Мінску. Наша каманда ўзяла максімум магчымага. У медальнай скарбонцы 3 залатыя, 5 сярэбраных і 1 бронзавая ўзнагарода. У агульным заліку беларусы на 4 месцы.
Наступны буйны старт для нашых весляроў - чэмпіянат свету ў Партугаліі ў канцы жніўня.