3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Сабаленка захоўвае другі радок у абноўленым рэйтынгу WTA
Пасля перамогі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Арына Сабаленка засталася на другой пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу WTA. Зараз у актыве беларускі 8 716 ачкоў.
Наперадзе толькі польская тэнісістка Ярма Швентэк з перавагай больш як 2 тысячы балаў. Фіналістка US Open Джэсіка Пегула паднялася на трэцяе месца. Вікторыя Азаранка перамясцілася на 19-ю пазіцыю, а Аляксандра Сасновіч займае 103 радок.
У мужчын першая ракетка планеты па-ранейшаму італьянскі тэнісіст Янік Сінер. Але перамога на амерыканскім" Вялікім шлеме" дазволіла яму замацаваць сваё лідарскае становішча. Фіналіст заключнага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" Тэйлар Фрыц падняўся з 12 на 7 месца. У топ-3 таксама немец Аляксандр Звераў і іспанец Карлас Алькарас. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў знаходзіцца на 257-й пазіцыі.