3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Трыумфальнае выступленне беларусаў на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце ў Сочы
Сёння ў Нацыянальным аэрапорце сустракалі каманду па скачках на батуце. Беларусы трыумфальна выступілі на чэмпіянаце Еўропы ў Сочы. Алег Рабцаў выйграў тры залатыя медалі кантынентальнага форуму, у тым ліку стаў чэмпіёнам у індывідуальных скачках, якія з'яўляюцца алімпійскім відам праграмы. Серабро на рахунку Уладзіслава Ганчарова. Усяго з улікам юніёрскіх спаборніцтваў у скарбонцы нашай каманды 13 узнагарод. З трыумфам на чэмпіянаце Еўропы ў Сочы ўсю зборную павіншаваў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт павіншаваў нацыянальную каманду па скачках на батуце з трыумфам на чэмпіянаце Еўропы
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усёй камандзе дабра, дабрабыту і моцнага здароўя.
Алег Рабцаў пасля прылёту прызнаўся, што навіна аб нараджэнні сына заспела яго яшчэ перад камандным турнірам і надала дадатковай матывацыі ў фінальных спаборніцтвах.
Ужо 5 мая каманда адновіць трэніровачны працэс, бо ў пачатку чэрвеня батутыстам трэба будзе выступіць на этапе Кубка свету ў Італіі. Пакуль у актыве зборнай дзве мужчынскія неімянныя ліцэнзіі, на якія прэтэндуюць тры спартсмены. Яшчэ адну ліцэнзію беларусы могуць заваяваць сярод жанчын.