3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Цяжкаатлет Яўген Ціханцоў - бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў
Чацвёрты медаль у Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў заваёўвае бронзу. У рыўку ў вагавай катэгорыі да 102 кілаграмаў беларус узяў вагу 183 кілаграмы. Удалымі апынуліся дзве з трох спроб беларускага штангіста, і пасля першага практыкавання ён займаў чацвёртае месца, усяго за тры кілаграмы ад лідара. У практыкаванні "штуршок" спартсмен таксама выканаў дзве ўдалыя спробы, і ў лепшай яму пакарыліся 219 кілаграмаў.
У суме дваябор'я фінальны пратакол зафіксаваў вынік Яўгена Ціханцова - 402 кілаграмы, і гэта бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў.