3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
У Токіа беларускі барэц Магамедхабіб Кадымагамедаў сёння паспрачаецца за золата Алімпіяды
Сёння абсалютна ўсе беларускія экіпажы выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў весляроў. Заўтра працягнуць барацьбу за медалі і жаночая каноэ-двойка на дыстанцыі 500 м у складзе Дарыны Пікулевай і Надзеі Макарчанкі і жаночая байдарка-чацвёрка - нашы бронзавыя прызёры Алімпіяды ў Рыа ў складзе Марыны Літвінчук, Вольгі Худэнкі, Маргарыты Махневай і Надзеі Папок. Падужаюцца за фінал у аналагічнай дысцыпліне заўтра раніцай і нашы хлопцы.
У турніры барцоў у вагавай катэгорыі да 97 кг Аляксандр Гуштын, на жаль, саступіў Перэсу Саласу з Кубы. Але сёння чакаем у гэтым відзе спорту медаль! Нагадаем, Магамедхабіб Кадымагамедаў паспрачаецца за золата Алімпіяды.
У лёгкай атлетыцы сёння разыгралі камплект узнагарод спартсмены ў хадзе на 50 км: беларус Дзмітрый Дзюбін паказаў свой лепшы час у сезоне, пераадолеўшы дыстанцыю за 4 гадзіны і 25 секунд, і ў выніковым пратаколе размясціўся на 22 месцы.