Васіліна Хандошка ўзяла серабро ў тэхнічнай праграме чэмпіянату Еўропы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Напярэдадні дзяўчыне не было роўных сярод салістак у адвольнай праграме. А 4 жніўня мінчанка ўзышла на другую прыступку п'едэстала пашаны за тэхнічнае практыкаванне. Яна набрала 263,38 бала. Варта падкрэсліць, што з усіх спартсменак менавіта Хандошка заявіла самую складаную праграму.
Сезон для сінхраністкі сапраўды стаў удалым. Так, Васіліна паднімалася на п'едэстал пашаны на ўсіх этапах Кубка свету, куды змагла даехаць. І такім чынам, беларуская спартсменка выйграла шэсць узнагарод у сукупнасці: залатую, чатыры сярэбраныя і яшчэ адну бронзавую.







