3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Варкаўт-пляцовак у Беларусі да канца года стане больш
Лета скончылася, а сезон вулічнага спорту ў разгары. Варкаўт-пляцовак у Беларусі да канца года стане больш. У найбліжэйшы час адна з іх адкрыецца ў Салігорску. Трэніроўкі на свежым паветры лічацца самымі даступнымі. Корт з турнікамі разлічаны як на прафесійных спартсменаў, так і на тых, хто толькі пачынае працаваць над сабой. А самая вялікая варкаўт-пляцоўка краіны, што ў сталічным парку Паўлава, разлічана і на людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Але каб займацца варкаўтам без траўмаў для здароўя, пляцоўка павінна адпавядаць нормам.
У Беларусі створана варкаут- федэрацыя, але афіцыйным відам спорту як, напрыклад, у Казахстане, ён яшчэ не прызнаны.















