3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
WTA намінавала Арыну Сабаленка і Аляксандру Сасновіч на прэстыжныя званні
Беларускія тэнісісткі прымусілі гаварыць аб сабе і па-за кортамі. Жаночая тэнісная асацыяцыя па выніках года намінавала Арыну Сабаленку і Аляксандру Сасновіч на прэстыжныя званні. Першая ракетка Беларусі - Арына - прэтэндуе на тытул "Прышэлец года". А ў Аляксандры ўсе шанцы стаць самай прагрэсуючай тэнісісткай года. Галасуюць міжнародныя тэнісныя СМІ і выбраць могуць толькі аднаго спартсмена ў кожнай катэгорыі. У пятніцу падвядуць вынікі, а лаўрэатаў тэніснай прэміі назавуць 19 кастрычніка на гала-вячэры ў Сінгапуры.















